

Раней мы апублікавалі артыкул пра нашу вёску Сякерычы, цяпер жа прапануем азнаёміцца з запісамі пра ваколічныя вёскі і вадаёмы- гэта артыкулы з экспедыцыі знакамітага даследчыка і публіцыста А. К. Ельскага надрукаваныя ў Слоўніку Геаграфічным Каралеўства Польскага і Іншых Краёў Славянскіх ў 1880-я гады.

Рака Трэмля:
Рака ў Мінскай губерні, левы прыток Пціча; Пачынаецца ў Бабруйскім павеце, гміне Чэрнін, у балоце за фальваркам Юзэф-поле, цячэ выгібамі 10 вёрст праз лясістыя балоты, часта разліваючыся ў невялікія возеры; Пры самай мяжы Рэчыцкага павета ўтварае возера Трамец, потым праходзіць ў Рэчыцкім павеце і на працягу некалькі вёрст з’яўляецца мяжой Рэцычцкага і Бабруйскага паветаў; Потым разліваецца ў возера, вада якога круціць млыны і далей уваходзіць зноў ў павет Бабруйскі, а праз 2 вёрсты зноў цалкам ўваходзіць ў Рэчыцкі павет; Тут знаходзіцца многа млыноў за засценкам Міхайлаўскім. За вёскай Колкі ад ракі аддзяляюцца два рэчышча: правае, вядомае як Хвашчоўка і левае- Белка, якія цякуць да Пцічa. Праз 12 вёрст рака разліваецца ў возера Дзікае, а пазней, праз 4 вярсты уваходзіць ў павет Мазырскі каля вёскі Церабень (Млыны) і урэшце разразаючы палескую чыгунку, злучаецца за вёскай Міхнавічы з возерам Дворышча, утвараюцы разлівы і ўпадае ў Пціч, перад самым упадзеннем яе ў Прыпяць.Даўжыня ракі, не ўлічваючы выгібіны, 65 вёрст; Вельмі рыбная, на раццэ ўсё яшчэ багата бабровых плацін, найбольш каля вёскі Колкі. Нядаўна рэчышча было зканалізавана інжынерам Жылінскім, асабліва ў ніжнім цячэнні.

Возера Трамлец: (рэд. знаходзілася на поўначы ад в. Валосавічы)
Возера на паўднёвым ускрайку Бабруйскага павету, пры самай мяжы Рэчыцкага павету, на тэрыторыі гміны Карпілаўка. Утворанае з разліву ракі Трэмлі. Даўжыня каля 3,5 вярсты, ў найшыршым месцы мае шырокасць 1 вярсту; Вельмі рыбнае. Берагі забалочаныя і лясістыя. З правага боку ў возера ўпадае невялікая рачушка Падвятоўка; На поўдні, на рэчышчы ракі знаходзяцца млыны засценка Мельнікі.

Стараселле:
Вёска паблізу каля ракі Трэмлі, Рэчыцкага павету, у Васілевіцкай 3 паліцэйскай акрузе, гміны Крукавічы, праваслаўнай парафіі ў в. Колкі, каля дарогі з Капліч да Колак, мае 16 падворкаў, глебы пясчаныя, багата лугоў. Калісці ўваходзіла ў склад Якімавіцкага стараства.

Лучыцы:
Вялікая вёска, цэнтр гміны, у павеце Мазырскім з правага боку ракі Пціч, каля зыходзячыхся межаў Бабруйскага і Рэчыцкага паветаў, мясцовасць палеская, дастаткова багатая на дары прыроды; Знаходзіцца ў 2 Петрыкаўскай паліцэйскай акрузе.З даўніх часоў была шляхецкай вотчынай, а ад пачатку 18 веку ва ўласнасці магутнага роду Яленскіх. Згодна з прававым актам 1768 году за асаблівыя заслугі саноўнікаў земскіх: Рафала, Гераона і Канстанціна Яленскіх было замацавана водчыннае права вечнага валодання Лучыцамі, разам з Рэшовам, Хойнам (Хвойняй), Касейскам (Кашэвічамі) і Капаткевічамі. Пры гэтым прававы акт 1775 году пацьвердзіў гэтую урачыстую перадачу. У пазнейшых часах Лучыцы з ваколіцамі перайшлі ў поўную ўласнасць згаданага роду.Дваццаць гадоў таму (рэд. прыкл. ў 1850-1860-я г.) славіўся тут сваёй грамадскай дабрадзейнасцю і дабрынёй да простага люду Напалеон Яленскі.
Аднак страціўшы права валодання вёскай быў вымушаны эміграваць за мяжу. Паміраючы ў горадзе Цепліц (рэд. суч. Цепліцэ ў Чэхіі) ў 1883 годзе завяшчаў ў сваім тэстамэнце 23000 рэйнскіх марак: Палову на стыпендыі для вучняў аграрнай вучэльні ў Чэрніхаве каля Кракава, у памеры 200 рэйнскіх злотых (рэд. марак), але з умовай, што першынство перад іншымі кандыдатамі на стыпендыю павінны мець дзеці былых яго падданых з вёсак Лучыцы, Касейска (Кашэвічы) і Хойні (Хвойні).Другая палова завяшчаемага капіталу прызначалася на пабудову вясковай школы ў Лучыцах, калі гэта дазволяць акалічнасці.Выкананне завяшчання Напалеон Яленскі ўскладаў на свайго сябра Яна Ваньковіча і спадара Абламовіча- адваката з Кракава.Вёска Лучыцы мае 45 падворкаў і царкву. Лучыцкая гміна складаецца з 3 вясковых старостваў, 7 вёсак і каля 600 валасцян мужчынскага полу. Каталікі належаць да Капаткевіцкай парафіі. У 1868 Лучыцы набыў якійсці Шахаў, але ў 1879 годзе вёску выкупілі Аскеркі. Абшар тых ўладанняў каля 1000 літоўскіх валок, лугі вельмі багатыя, Мноства рыбы ў вадаёмах і многа лясоў. Млыны, прапінацыі (вінакурэнне і гарэльніцва) і смалярні павялічваюць сталы даход.

Засценак Міхайлаўскі:
Засценак над ракой Трэмля левым прытоку Пціча, у паўночна-заходнім ўскрайку Рэчыцкага павету, у 3 Калінкавіцкай паліцэйскай акрузе. Мае 8 падворкаў, мясцовасць глухая, палеская, навокал багатыя лугі.

Колкі:
Вёска над ракой Хвашчоўка, Рэчыцкага павету, гміны Крукавічы, 32 дамы, 462 жыхары.
Лясковічы:
Вёска ў паўночна-заходняй часцы Рэчыцкага павету, ў Калінкавіцкай паліцэйскай акрузе, над ракой Трэмля, злучаецца з двумя вёскамі называнымі Колкі. Мае 10 падворкаў, належыць да Колкаўскай парафіі; глебы пясчаныя, мясцовасць глухая, палеская.

Капаткевічы:
(альтэрнатыўна Капатковічы) Мястэчка- цэнтр гміны і фальварак. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй часцы Мазырскага павету, 63 вярсты ад Мазыра, над ракой Пціч з яе правага боку. У 2 Петрыкаўскай паліцэйскай акрузе. Калісьці мястэчка належала да Мінскага ваяводцва і з’яўлялася слаўным каралеўкмі уладаннем, пасля было перададзена ў водчыну старай заслужанай сям’і Яленскіх. Прававы акт 1768 году перадў мястэчка Капаткевічы Рафалу Яленскму, а ў 1775 годзе было дапоўнена, што Яленскія “Пакуль меч стаіць” маюць валодаць Капаткевічамі разам з прылеглымі вёскамі Касейск, Лучыцы і Хойна. Тады ж была прызначана камісія для вызначэння межаў ўладанняў (ob. Vol.Legum, t.VIII, str. 520-521). Жылі тут калісьці Базільяне каторым былі перададзеныя Капаткевічы з мэтаю “quantum interest curae animarum” (рэд. лац. клопат пра душы).Ёсць драўляны касцёл ўзведзены Яленскімі ў 1796 годзе, налічвае зараз каля 1000 парафіян і належыць да Мазырска - Рэчыцкага дэканату, акрамя таго ў мястэчку ёсць царква і сінагога. У мястэчку каля 140 драўляных дамоў і каля 1500 жыхароў абодвух палоў.Маёнтак Капаткевічы багаты на сакавітыя лугі, сёння мае каля 100 валок зямлі. Быў адабраны (рэд. ў Яленскіх) ў 1863 годзе, а ў 1868 г. ў якасці ўзнагароды перададзены генералу Цылаву, знакамітаму аўтару брашуры аб Зыгмунце Серакоўскім.Капаткевіцкая гміна складаецца 3 14 вясковых старастваў, 33 вёсак і 2618 валасцян мужчынскага полу.

Ламавічы:
Вёска на паўднёвым ускрайку Бабруйскага павету, мае 26 падворкаў, у 3 Глускай паліцэйскай акрузе. Мясцовасць цалкам глухая, палеская. Другая назва Граб’ё.
Граб’ё:
Русінская назва двух невялікіх палескіх вёсак на поўдні Бабруйскага павету. Адна з тых вёсак па-іншаму завецца Ламавічы. Верагодна назва Граб’ё паходзіць ад калісці вялікай колькасці тут грабавых лясоў.

Возера Дзікае:
Возера ў паўночна-заходняй часцы Рэчыцкага павета утворанае з разліву балотняй ракі Трэмлі, знаходзіцца паміж вёскамі Колкі і Церэбаўкі ў вельмі балоцістай і дзікай мясцовасці, дастаткова рыбнае.

Жукі:
(альбо Жукавічы) Вёска на поўдні Бабруйскага павету, у Парыцкай паліцэйскай акрузе, гміны Карпілаўка (альбо Рудабелка), ў 100 вёрстах ад Бабруйска. Глебы пясчаныя, мясцовасць глухая, дарог няма.

Зублішча:
Вёска ў павеце Рэчыцкім, у 3 Васілевіцкай паліцэйскай акрузе, гміны Крукавічы, праваслаўнай парафіі ў в. Колкі, адлегласць 125 вёрст ад Рэчыцы, мае 12 падворкаў, глебы лёгкія, мясцовасць нядаўна была сканалізавана ў накірунку ракі Пціч, да Прыпяці. Калісці была каралеўскай ўласнасцю ў Мазырскім павеце, ў 1717 годзе плаціла кватры разам з вёскай Сякерычы ў памеры 120 злотых.
*Пераклад тэкстаў можа ўтрымліваць памылкі і недакладнасці