top of page

Хто валодаў вескай?

Сякерычы здаўна былі Вялікакняжацкім а пазьней Каралеўскім ўладаннем, знаходзіліся ў складе Якімавіцкага стараства якое аб'ядноўвала дзяржаўныя землі ў Мазырскім і Рэчыцкім паветах. Пасьля Лівонскай вайны некаторыя ваеначальнікі караля Стэфана Баторыя атрымалі землі і пасады ў Мазырскім паыеце, прыкладна з гэтых часоў- канца 16ст. стараствам Якімавіцкім пачынае валодаць род Яленскіх.


У 1717 г. Сякерычы разам з суседняй вёскай Зублішча плацілі 120 злотых гіберны (плата на ўтрыманне Войска Рэчы Паспалітай у зімовы перыяд). У 1765 г. вёска- валоданне мазырскага падкаморнага Міхала Яленскага які пасля перадаў свае ўладанні пляменніку Людвіку Яленскаму. У 1766 годзе пазначана ў складзе Якімавіцкага староства, якім валодаў Людвік Яленскі, які плаціў у казну кварту (чвэрць даходу на ўтрыманне арміі) у памеры 424 злотых і гіберны 495 злотых. Па інвентары 1789 года пазначана ў складзе Якімавіцкага староства, каралеўская ўласнасць.


Вось што піша Аляксандр Ельскі- даследчык, Вось што піша адзін з аўтараў Польскага геаграфічнага слоўніка выдадзенага ў 1880-я гады :

Якімавічы

Квітнеюць ў Рэчыцкім павеце, на глухой, але багатай зямлі Палесся. Разам з Фальваркам Кошчыцы маюць плошчу больш за 26 000 араў (суч. 145,6 км2)і з'яўляецца цяпер спадчынай памешчыка Галянішчава-Кутузава-Талстога. Млыны і гандаль прыносяць каля 100 рублёў.

Стараства Якімавіцкае негродавае, належала да Мінскага ваяводства Мазырскага Павета. У року 1766 складалася з Якімавічаў, а так-сама фальваркаў Кошчыцы, Валосавічы і Сякерычы. У тым-жа року валодаў ім Людвік Яленскі- падкаморны Мазырскі, які плаціў з яго кварту злотымі- 424 грошай, цяпер жа губерні плаціцца злотымі- 495.

Якімавічы- вёска ў заходня-паўночнай часцы Рэчыцкага павета, месціцца над ракой Іпа, маецца Царква, асадкаў сёння 40; мясцовасць Палеская, лёгкая глеба, багатыя сенажаці".



Знайшліся так-сама звесткі, аб складзе Якімавіцкага стараства праз 20 гадоў пасля апісанага вышэй стану. (на 1789 год)

starostwo Jakimowickie:

w. Jakimowicz (Якімавічы)

w. Klinska (Клінск)

w. Siekierzyc (Сякерычы)

w. Zubliszcz (Зублішча)

sloboda Michailowska (Міхайлаўская Слабада)

w. Wolosowicz (Валосавічы)

w. Dubkowicz (Дубкавічы)

w. Koszczyc (Кошчычы) (Кашэвічы)

w. Kozlowicz (Казловічы)

w. Nowosiolki (Навасёлкі)


Згодна архіўным звесткам Ф1636 206д. Па стану на 1765 год Якімавіцкім, Сухавіцкім і Нястанавіцкім старастам з'яўляўся Міхал Яленскі.


Рэвізскія казкі па Мазырскаму павету (Фонд 333/ опіс 9) (стар. 447об-455/ плёнка 7766535/ кадр. 484-495) Згадваюць, што па стану на 1795 год, Яленскі Іван Рафаілавіч валодаў сялянамі вёсак Касейск, Валосавічы, Зублішча, Пагарэлая Слабада і Сякерычы.

Крыніца 


Таксама ў гэтым дакуменце згадваецца сяло Сякерычы, у кім жылі прадстаўнікі чыншавай шляхты-Даўнаровічы.


У тым жа слоўніку геаграфічным згадваецца што пазьней, пасля падзелу Рэчы Паспалітай Сякерычы перайлі да Алапеусавых, а пазьней да Бекендорфаў.


Верагодна што пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ў беларускай, польскай і літоўскай шляхты масава канфіскоўваліся маёнткі і землі, якія потым прадаваліся. Верагодна з гэтага часу Якімавіцкае староства пераходзіць у рукі Галянішчавых Кутузавых Талстых- рускіх феадалаў.


У Межавых Планах Мінскай Губерні У 1883 годзе пазначаны ў вёсцы фальварак ва ўладанні Паўла Галянішчава Кутузава Талстога, які тут меў у валоданні 414 дзесяцін зямлі, межавыя планы адводзілі вёсцы 1804 сажняў даўжыні.


Ёсць не пацьвержаная тэорыя што ўжо ў 20 стагоддзі перад рэвылюцыяй вёска перайшла да Кеневічаў якія мажліва і былі апошнімі шладальнікамі Сякерыч.




Тлумачэнне:

Стараства- Дзяржаўная ўласнасць ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, якое давалася ў часовае карыстанне феадалам.

Негродавае- Стараства, якое давалася ў пажыццёвае карыстанне за асаблівыя заслугі перад Князем, альбо ў арэнду ці пад залог.

Кварта- Чвэрць чыстага прыбытку, які стараста абавязаны быў плаціць у выглядзе падатку дзяржаве, для утрымання войскаў.

Падкаморны- быў судовы выканаўца пры кабінеце манарха. Ён меў ўладу над слугамі і прыдворнымі. У іерархіі судовай ён быў фактычна кіраўніком сядзібы і дапамагаў ў кіраванні краінай на месцы.



 Siakeryczy 2014-2024

Увага! Выкарыстанне матэрыялаў з сайта, без прамой спасылкі на сайт- забараняецца!

bottom of page