top of page

Сякерыцкае Царкоў’е: Легенды, домыслы і дакумэнтальныя факты.





У цэнтры вёскі Сякерычы Петрыкаўскага раёна месціцца невысокі, паросшы маладзілам пагорак і крыж. Паводле мясцовага падання, колісь на тым месцы была царква з могілкамі, але яе зачынілі праз жудасны няшчасны выпадак. Ці ёсць хоць нейкія афіцыйныя згадкі пра царкву ў Сякерычах, альбо гэта толькі паданне? Мы вырашылі знайсці пацверджанне існавання царквы ў Сякерычах…




Меркавана, што царква ў Сякерычах існавала ўжо ў  16 стагоддзі, на што ўскосна сведчыць першая архіўная згадка таго часу пра вёску, як “сяло” Мазырскага павету, Мінскага ваяводства, Вялікага Княства Літоўскага. (Сяло ў даўнія часы адрознівалася ад вёскі абавязковай наяўнасцю царквы) Хучэй за ўсё царква, як і ўсе іншыя ў той перыяд, была уніяцкай.


"Рэвізскія сказкі 1795г" згадваюць Сякерычы як вёску дзе жылі Сяляне і Сяло Сякерычы, дзе жыла чыншавая шляхта. Царква ў Сякерычах была адзначана на многіх картах ІХХ стагоддзя! Напрыклад "Тапаграфічная карта Мінскай Губерні" 1846 года. Згодна з ёй царква мелася ў Колках і ў Сякерычах 




Так-сама "Карта народонаселения Минской губернии” з атласу Рыцціха датаваная 1864 годам паказвае прыхадскую царкву ў в. Колкі, а так-сама прыпісную царкву ў в. Сякерычы. Дарэчы з гэтага дакумэнта вынікае што ў Сякерычах была не якаясці капліца, а менавіта паўнавартасная царква.




“Карта народонаселения Минской губернии” з атласу Рыцціха 1864 год. На ёй адзначаныя толькі населеныя пункты дзе ёсць цэрквы ці царкоўныя капліцы. Як бачым ў Сякерычах адзначана прыпісная царква. спасылка на крыніцу http://etomesto.com/map-belarus_minsk-rittich/?x=28.954618&y=52.456778



Знаходзім царкву ў Сякерычах і на мапе Стральбіцкага 1871г. Яе мажліва паглядзець па спасылцы http://etomesto.com/map-karta-strelbickogo/?x=28.949901&y=52.457299



Прыкладна ў той жа час, у 1866-1887гг. нашу мясцовасць наведвалі картографы Ваенна-Тапаграфічнага дэпо, якія так-сама адзначылі царкву ў Сякерычах на трохвярстоўцы Шуберта - самай прагрэсіўнай мапе на той час ў Расейскай Імпэрыі. Вельмі цікава- на ёй адзначана, што царква ў Сякерычах была драўлянай, як дарэчы і ў Колках-Лясковічах



Умоўныя абазначэнні да мапы "Трохвярстоўка Шуберта", якія адзначаюць, што царква ў Сякерычах была драўлянай.

Паглядзець мапу мажліва па спасылцы http://etomesto.com/shubert-map/18-7/?h=111325&v=79471



(На фота валун у заходняй часцы пагорку)


Знойдзена згадка пра царкву ў Сякерчах ў дакумэнце "Историко-Статистическое описание Минской Епархии 1864г."




Стар. 300


Такім чынам царква сапраўды мела існаваць ў нашае вёсцы і насіла назву Петрапаўлаўская. Калі яе зачынілі?  "Историко-Статистическое описание Минской Епархии" згадвае царкву ў 1864 годзе, але ўжо наступны дакумэнт "Описание церквей и приходов Минской Епархии" 1879г. пра царкву не згавае. Такім чынам ёсць вялікая верагоднасць, што ў 1879 годзе царква ўжо не дейнічала.



Выгляд з пагорка ў паўднёвым кірунку


Крыж усталяваны на пагорку сельскім саветам і жыхарамі Сякерыч







bottom of page