

Неаднаразова даводзілася чуць расказы аб тым, што Пціч нібыта раней цякла праз вёску Сякерычы. Маўлялі, што старыя людзі казалі аб гэтым... Легенда выглядае досыць неверагоднай, бо ад вёскі да ракі не менш за 6 кіламетраў па прамой.
Але давайце разбірацца, ці магло такое быць?
Адразу давайце звярнём ўвагу на карту ніжэй, там ёсць цікавы факт, які на першы погляд можа здацца нязначным- аказваецца згодна з дакумэнтамі, мяжа Рэчыцкага і Мазырскага паветаў на участку недзе ад Капаткевіч да Хвойні прайшла не па Пцічы, як гэта было на ўсім гэтым адрэзку, а на 5 кіламетраў лявей ад сучаснай ракі- па Млінку.
Дадзеная мяжа паветаў была адзначаная больш за 450 год таму- аж ў 1566 годзе.

Мапа 19 стагоддзя. Сінім колерам вылучана р. Пціч. Памяранчавым колерам вылучаны участак мяжы паветаў які зрушыўся ад ракі і пачаў праходзіць па ўчастку зямлі нібыта без бачных барьераў.
Калі ўлічыць, што межаванне паветаў ў тыя часы праходзіла амаль заўсёды выключна па наглядных межах, часцей рэках- то можа тут 450 год таму і была рака па якой і правялі мяжу, а потым старое рэчышча перасохла, а мяжа так і засталася?
Прыкметы гэтата старога рэчышча сапраўды ўдалося знайсці.
Калі звярнуць ўвагу на яшчэ адну карту 19 сьагоддзя "Трехверстовка Шуберта" 1866г. то можна ўбачыць што там акурат па тых месцах яскрава адлюстроўваецца доўгі ланцуг перасыхаючых старыц,якія засталіся ад старога рэчышча. Неверагодна, але як аказалася, гэты ланцуг цалкам накладваецца і паўтарае контуры мяжы паветаў на старых мапах.

Мапа "трехверстовка Шуберта" 1866г. Цёмным сінім колерам мы для нагляднасці размалявалі рэчышча р. Пціч, блакітным колерам размалёваныя старыцы, якія засталіся ад старога рэчышча
Параўнаем:

Старыцы- гэта падоўжаныя сажалкі з вадой, якія застаюцца пасля змянення ракой свайго рэчышча.
Як бачна на мапе старыцы цягнуліся ланцугом пачынаючы недзе ад в. Парэчча (Акцябарскага раёна) а так-сама ад в. Хвойня. Далей ланцуг цягнуўся праз урочышча Астроў'е і далей па нізіне па ур. Белае Балота, Млінок і выходзіў на забалочаныя тады палеткі ур. Хутар на поўначы ад Зублішч. .
Доўгая нізіна ў кіламетры на захад ад в. Зублішча- гэта напэўна месца старога рэчышча і мноства застаўшыхся ад яго старыц, абазначаных на мапе ў 1870-1890 гадах.
А вось карта РСЧА 1929г. складзеная на асное аэрафотаздымкі, на ёй яшчэ вельмі добра відаць ландшафтныя прыкметы былога рэчышча- якія тады былі бачныя з вышыні.

Супаставіўшы старую мапу з сучаснай ( знятай з касмічнага спадарожніка) бачна, што нават пасля 150 год, цягам якіх ландшафт актыўна змяняўся праз меліарацыю і высечку лясоў - на сучаснай мапе магчыма ўсё яшчэ ўбачыць ландшафтныя прыкметы старога рэчышча.
Кампутэрнае мадэляванне- трасіроўка лініі рэчышча на сучаснай мапе на аснове Трехверстовкі Шубберта ад 1866г.


"Мапа РСЧА" 1929г. Прыблізна па месцу старога рэчышча праведзены сіні маркер.
Такім чынам супаставіўшя розныя карты мы можам з упэўненасцю сказаць, што нейкае рэчышча тут сапраўды існавала, бо было адзначана на картах тых гадоў.
Пціч ў даўнія часы была нашмат больш паўнаводнай і верагодна мела ў нашых мясцінах падвоенае рэчышча. Пазней магчыма ўтварылася перамычка і левае рэчышча пераўтварылася ў асобную балотнюю рачушчу якая працягвала ўпадаць ў Пціч ніжэй па цячэнні. Але цягам стагоддзяў рачушка паступова забалоцілася і знікла пераўтварыўшыся ў багну.
Нядаўна мы нават знайшлі гэтую раку на карце 1820-х гадоў. (Абазначана блакітным)

На гэтай мапе з 1820-х адзначана што рачушка пачыналася недзе ад Хвойні і злівалася ў адно рэчышча з Трэмляй ў раёне сучаснага Рыбгаса Трэмля.
Ці даходзіла рака да Сякерыч, я к пра тое нібы казлі старыя людзі?
Больш чым верагодна!
Справа ў тым што рознасць вышынь паміж ўрочышчамі Млінок, Хутар ці Загор'е ( там дзе цякла рака) і полем каля самой вёскі не перавышае 1,5м. Гэта добра відаць ў OpenTopoMap. А гэта вельмі мала ўлічваюцы балоцістую мясцовасць.
Гэта значыць што як толькі ў час вясновага павадка ўзровень вады павышаўся хацяб на 1м. то вада залівала ўсе палеткі. Ўзрастанне вады на 1,5-2м. ўжо лёгка падтаплівала хаты і перамывала дарогі ў Сякерычах і стварала адзінае возера амаль ад Зарыжжа да поймы Пцічы.
Зрэшты менавіта аб такім возеры ў апавяданнях сякерычан даводзілася чуць. Казалі што "Раней на чоўнах ў Сялец плавалі"
Ніжэй паказана карта ўзроўню вод і сімуляцыя затаплення балота ў перыяд палаводдзя

