

Падчас даследавання геаграфічнага слоўніка 1889г. мы знайшлі шмат цікавостак- падрабязна апісаных знаёмых нам вёсак, мясцовых рачушак, азёр, нарыс эканамічнага ладу і інш. за подпісам А. Ельскага.
Хто такі А. Ельскі?

Аўтар: І. Урублеўскі - Ельскі А. Выбранае. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 496 с., Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=26872455
(1834-1916) — выбітны беларускі гісторык, энцыклапедыст, літаратуразнаўца, краязнаўца, публіцыст, паэт, перакладчык, празаік.
Як стала вядома, даследчык Аляксандр Ельскі напісаў з 1890-ых гг. звыш 10 тыяч гістарычна-краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для польскіх слоўнікаў і энцыклапедый.
Падчас адной з сваіх даследчых вандровак ён наведаў і нашыя мясціны, што дало нам неверагодную магчымасць сёння, больш чым праз 120 гадоў, даведацца крыху больш аб гісторыі нашага краю.
Вашае увазе наш пераклад артыкула з архіўнага дакумента 1889г. "Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich Tom X.

У томе Х, надрукаваным ў 1889 годзе на 521 старонцы знойдзена апісанне
Сякерыч.

Артыкул з Слоўніка геаграфічнага с аўтарскім перакладам
Наш пераклад і тлумачэнне:
Siekierzyce, Па-беларуску Сякерычы 1.) вёска і панскі маёнтак блізка безыменнага левабочнага прытоку
Пцічы (ручай які існаваў на месцы Цэнтральнага каналу) на паўн.-зах часцы Рэчыцкага павета у месцы зьбягання межаў Мазырскага і Бабруйскага паветаў, ў Васілевіцкай 3 паліцэйскай акурзе, гміны Крукавічы, Колкаўскай праваслаўнай парафіі (прыходзе), мае 25 уласных падворкаў. Ёсць царква
святых Пятра і Паўла.
У часы Рэчы Паспалітай Сякерычы былі каралеўскай зямлёй (належалі каралю- то-бок дзяржаве), ў Мазырскім павеце, Мінскага ваяводства і належалі да стараства Якімавіцкага (Яўхімавіцкага)
, якім доўгі час кіравалі Яленскія
;
У 1717 годзе вёска разам з Зублішчамі плацілі 120 злотых гіберны
(абавязковая плата памешчыкаў на забеспячэнне войска ў зімку) ob. Vol. Leg. , VIII, fol. 374. (спасылка на старыя метрыкі)
Пасля падзелу Рэчы Паспалітай
стараства Якімавіцкае разам з Сякерычамі перайшло да Алапеусавых а потым да Бекендорфаў, а цяпер — уласнасць Галенішчава Кутузава Талстога.
У прысядзібным садзе да нашых дзён захаваліся рады старадаўніх ліп, пасаджаных Міхалам Яленскім.(маецца на ўвазе рады ўздоўж агароджы)
належыць да 500 валок на лёгкіх глебах. (валока= 21,36 Га.)
Былыя абшары лясістай мясцовасці былі высечаны купцом Галадцом. У гэтых лясах раслі рэдкія ў гэтых краях піхты.
подпіс Аляксандр Ельскі
акім чынам з артыкула стала вядома як новая інфармацыя, так і пацверджана іншая, ўжо вядомая да гэтага часу.
Напрыклад згадка што У 1717 годзе вёска разам з Зублішчамі плацілі 120 злотых гіберны - Гэта згадка, са спасылкай на старыя метрыкі пачатку XVIII веку з'яўляецца самай даўняй знойдзенай згадкай вёскі пасля першых запісаў XVI веку.
Цікавы, да нашага часу невядомы факт- ў 1890гг. Вакол Сякерыцкага фальварка (на месцы сучасна яблыневага саду) раслі старажытныя ліпы пасаджаныя Міхалам Яленскім радамі ўздоўж агароджы панскага двару ( з тэксту ...W ogrodzie dworskim dotąd zachowały się starożytne lipowe szpalery, sadzone przez Michała Jeleńskiego...)
Нам удалося знайсці
што Міхал Яленскі гэта падкаморны
мазырскі і дзядька Людвіка Яленскага катораму ён пасля смерці перадаў свае маёнткі бо ня меў дзяцей. Міхал Яленскі валодаў Стараствам Якімавіцкім да 1765 года. А ўжо ў 1766 годе згадваецца, што стараствам Якімавіцкім валодаў яго пляменнік Людвік Яленскі (Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. 3)
Гэта значыць што калі нават Міхал Яленскі пасадзіў ліпы ў Сякерычах напрыканцы свайго жыцця то ім было на той час (1880-я) ня меней за 120 год, але што найверагодней- нават на некалькі дзесяцігоддзяў больш.
З артыкулу сталі вядомы яшчэ два уладалніка вёскі з канца XVIIIст. і ў XIXст.- Алапеусавы і Бекендорфы, колькасць двароў і чарговая згадка царквы.
Былыя абшары лясістай мясцовасці былі высечаны купцом Галадцом. У гэтых лясах раслі рэдкія ў гэтых краях піхты.
(з тэксту ...Obszar nedawniej lasy zostały wycięte przez kupca Hołodca. W lasach tych rosły i jodły rzadkie w tych stronach.)
На аснове гэтай інфармацыі можна зрабіць здагадкі што шматлікія паляны навокал вёскі а пазней шматлікія хутарскія ральнічыя палі пасярод лесу (на мапе ніжэй) маглі з'явіцца ў выніку той самай згаданай лесазагатоўкі і высечкі піхт купцом Галадцом. Каштоўны лес мог сплаўляцца па ручаю да Пцічы. Менавіта сплаўленне лесу было адной з прычын пабудовы цэнтральнага меліарацыйнага каналу
на поўначы ад Сякерыч, а ў Лучыцах і Капцэвічах пазьней былі адзначаыя лесасплаўныя станцыі.

Ваенна-тапаграфічная мапа РІ 1887г.
"