top of page

Багацці месцаў былой забудовы Сякерыч

Маўлялі, вялікая вёска была, але-ж як тое раней было- забудова была шчыльная- хата к хаце, гумно к гумну, а стрэхі саламяныя ці з дранкі. Аднойчы вёску нападкала страшэнная бяда- загарэлася страха ў адной з хат- у выніку пажар хутка перакінуўся на іншыя падворкі і згарэла да тла ўся вёска, толькі людзі ледзь уратаваліся.


Неўзабаве паўстала пытанне аднаўляцца. Па павер'ю- святар мясцовае царквы загадаў людзям ставіць хаты на новым месцы, бо, як сцвярджалася, на пагарэлым ставіць хаты нельга.

Вёска ў выніку перабудавалася побач- дзе і цяпер знаходзіцца.


На месцы старога селішча вёскі і сёння магчыма знайсці розныя даўнія артэфакты бытнасці людзей. Напрыклад не раз знаходзіліся парэшткі глінянага посуду, знаходзтлі іх нават на дальёкім краю школьнай тэрыторыі.

Прыцягвае поле за вёскай розных капальнікаў- невядомыя ўжо колькі год прыяжджаюць і з металадэтэктарамі ходзяць па перапаханай раллі ў пошуках каштоўнасцей.



Вось што расказалі мясцовыя жыхары аб гэтым (фанэтыка захавана):

-Капаюць даўно! Прыяжджаюць у восень, калі сажнуць тое поле, калі чыстае стаіць... Ці як перапаша саўхоз трактарам і яны тут як тут. Ходзяць у навушніках і тым прыборам ужэ ціў ціў... шукаюць... І па саду нехта казаў хадзілі і па полю тым ходзяць…


Але нарэшце нам удалося на адным з адмысловых сайтаў для капальнікаў ананімна атрымаць фота, як сцвярджаецца знойдзеных у Сякерычах некаторых цікавых экспанатаў!

Сярод іх: Металічны нацельны крыж з неразборлівымі надпісамі, манета з гербам РІ 1821 году, так-сама манеты 1840г. І 1887г. Нават нямецкія акупацыйныя грошы- 5 рэйхсфеннінгаў 1940г.


Напэўна гэта далёка не ўсе экспанаты сякерыцкае зямлі якія былі знойдзеныя ў ваколіцах. А што знаходзілі вы?

 Siakeryczy 2014-2024

Увага! Выкарыстанне матэрыялаў з сайта, без прамой спасылкі на сайт- забараняецца!

bottom of page