

Пэўна кожны з жыхароў Сякерыч, хто цікавіўся гэтым пытаннем- чуў ад бацькоў, бабуль ці іншых лагічнае сцьверджанне – “бо тут колісь выраблялі сякеры”. Ў гэтым пэўна- ж ёсць рацыя.
Так, існуюць не толькі фанетычныя і міфалагічныя доказы паходжання назвы вёскі, але і ўскосныя, якія ўпісваюцца ў агульны малюнак тапанімічнага паходжання назваў паселішаў Беларусі і апісаныя ў навуковай літаратуры.
Вось напрыклад да ўвагі урывак Белрускай Энцыклапедыі па тэме “Як узьнікалі паселішчы”:
-“… Зброя ў старажытнасці ведаеце якая была: лукі і стрэлы. Каля Слуцка ёсць Лучнікі. Гэта адна з даўніх вёсак. Яе жыхары не лучыну шчапалі, а былі княжацкімі збройнікамі, рабілі для войска лукі. Таму і зваліся лучнікамі. На пільнай варце нашай зямлі стаялі беларускія вёскі Сякерычы, Сякераўцы, Сякераўшчына. Яны таксама рыхтавалі баявое ўзбраенне — сякеры, якімі бараніліся ад ворагаў…”
Калі у вёсцы маглі рабіць сякеры для войска, то для якога і калі?
Хучэй за ўсё прычынай былі татарскія набегі на Вялікае Княства Літоўскае якія адбываліся пераважна ў 13-15 стагоддзях.
Такое меркаванне абапіраецца на блізкасць да асноўных напрамкаў набегаў і адпаведна- сутычак войскаў якія адбываліся паблізу.
Ад Чарнігава, прыкладна праз гэтыя мясціны ў бок Рудабелкі (Акцябрскага) і далей да Слуцка, Клецка і Наваградка рухаліся татары- ладзячы пагромы і рабаванне, ім лакальна супрацьстаялі мясцовыя вайсковыя харугвы. (глядзіце мапу ніжэй)
Баявое ўзбраенне для іх магло рыхтавацца якраз мясцовымі майстрамі.
Абшырнае старажытнае балота каля вёскі ў тыя часы магло быць багатай крыніцай балотнай жалезнай руды, якая выкарыстоўвалася для вытворчасці зброі.

У Беларусі ёсць тры вёскі Сякерычы, як бачым ўсе яны, а так-сама згаданыя Лучнікі, знаходзяцца акурат на шляху набегаў татараў. Што цікава, усе згаданыя вёскі былі ў выключна дзяржаўнай маёмасці і фінансавалі патрэбы арміі, альбо наогул былі ваенна-служывымі (як усе сяляне в. Лучнікі Слуцкага павету) - гэта ўсё дадаткова пацвярджае довады гісторыкаў аб менавіта ваенным паходжанні гэтых паселішчаў праз неабходнасць забеспячэння арміі зброяй пры (хучэй за ўсё) татарскіх набегах.
Сякера- як зброя ваяроў была шырока пашырана ў тыя часы, асабліва ў вайсковых фармацыях складзеных з сялянаў, мабілізаваных ў Паспалітае Рушэнне, што так-сама ўпісваецца ў дадзены кантэкст.

Баявая сякера 11 стагоддзя. Экспанат музея. фота Стары Менск
Такім чынам цалкам верагодна, што Сякерычы здаўна служылі абароне айчыны, забяспечваючы зброяй- сякерамі Паспалітае Рушэнне, якое бараніла паўднёвыя подступы Вялікага Княства Літоўскага ад набегаў Татараў ў 13-15 стагоддзях.
Атрымліваецца што Сякерычы на працягу большай часткі сваёй гісторыі служылі абароне бацькаўшчыны- спачатку як паселішча збройнікаў, вырабляючых зброю, пазней як вядома з архіўных крыніц, вёска ўсю сваю летапісную гіторыю знаходзілася ў Княжацкай, а пазьней Каралеўскай ўласнасці плацячы падаткі на ўтрыманне арміі. Напрыклад вядома што ў 1702 годзе Сякерычы разам з Зублішчамі плацілі гіберну на ўтрыманне арміі. У канцы 18 стагоддзя адзначана што Якімавіцкае стараства, у складзе якога была наша вёска, плацілі чвэрць даходу на ўтрыманне войска- тым самым служачы патрэбам абароны айчыны.
Што цікава каля вёскі Якімавічы- цэнтра даўняга стараства дабывалася жалезная руда- горы шлаку ад плавільяняў захаваліся па берагах ракі Іпы і дагэтуль. Верагодна ў даўнія часы стараства забяспечвала металёвымі вырабамі дзяржаву.
Пасля Лівонскай вайны ўладальнікамі старства сталі Яленскія, якія атрымалі землі і пасады ў Мазырскім павеце ў якасці ўзнагароды ад караля Стэфана Баторыя.
Але вось цікавы факт- Самыя даўнія запісы якія захаваліся пра вёску Сякерычы адносяцца да 16 стагоддзя, аднак апісаныя вышэй татарскія набегі адбываліся аж на 3 стагоддзя раней! То бок вёска можа існаваць па меншай меры ўжо каля 700-800 год!
Ужо больш як паўтысячы гадоў ў в. Сякерычы жывуць людзі- сеюць, пахаюць, жнуць. Тут, ужо больш за 500 гадоў паляць ў печы, топчуць лясныя сцежкі ходзячы па грыбы, нарыхтоўваюць дровы на зіму, гадуюцца дзеці. Задумаўшыся аб гэтым можна ўявіць багатую і велічную гісторыю нашага краю, нашых продкаў жыўшых тут ўжо як мінімум 20 пакаленняў!
А калі ўвогуле з'явіліся першыя паселішча ў нашых мясцінах?
У нашых мясцінах археолагамі зноўдзены шматлікія старажытныя стаянкі эпохі неаліта і энеаліта каля Капаткевіч, Лучыц, Навасёлак ці Валосавіч, але найбольш стаянак і курганоў знойдзена каля вёскі Хвойня- на поўдні каля ўрочышчаў Муравейніца а так-сама на поўначы ад вёскі. Стаянкі старажытных людзей можна аднесці да Нарваўскай культуры. Яны рассяляліся ўхдоўж рэк.
